Дзяніс Урбановіч пяты раз паранены з пачатку вайны
Беларускі добраахвотнік Дзяніс Урбановіч, які ваюе на баку Украіны ў складзе батальёна “Волат”, зноў зазнаў раненне.

На гэты раз у яго парваная правая вушная перапонка, ёсць аскепкавае раненне ў правую руку. Пра стан здароўя свайго кіраўніка паведаміў у тэлеграм-канале “Малады фронт”.
Раней Дзяніс Урбановіч некалькі разоў лячыўся ў шпіталі ад раненняў і штораз вяртаўся на баявыя пазіцыі.
Беларускае Радыё Рацыя