КДБ Беларусі паведаміў пра выкрыццё трох «баявых ячэек»



Спецслужбы ў Менску заяўляюць, што тры ячэйкі нібыта працавалі на Службу бяспекі Украіны (СБУ) і хацелі падарваць у Беларусі чыгунку.

КДБ сцвярджае, што падарваць чыгунку збіраліся два беларусы, якія маюць навыкі ў мінна-выбуховай справе. А кіраваў імі нібыта грамадзянін Украіны.

Паводле сілавікоў, таксама гэты ўкраінец незаконна перасек мяжу Беларусі і пакінуў на тэрыторыі краіны «арсенал зброі». Усіх мужчын змясцілі ў СІЗА КДБ.

Беларускае Радыё Рацыя