Прызначаны спецыяльны прадстаўнік МЗС Польшчы ў справах дэмакратычнай Беларусі



Прызначаны спецыяльны прадстаўнік міністра замежных спраў Польшчы ў справах узаемаадносін з дэмакратычнымі сіламі Беларусі. Ім стаў Артур Міхальскі, былы амбасадар у Беларусі, паведамляе Народнае антыкрызіснае ўпраўленне. НАУ падкрэслівае, што гэта „важнае знешнепалітычнае рашэнне Польшчы” і спадзяецца, што яно „будзе спрыяць яшчэ больш эфектыўнаму ўзаемадзеянню афіцыйных уладаў Польшчы з дэмакратычнымі сіламі Беларусі ў мэтах дэмакратычных пераўтварэнняў у нашай краіне”. Артуру Міхальскаму 61 год. Ён быў амбасадарам Польшчы ў Беларусі ў 2018-2023 гадах. Праўда, з-за ўскладнення беларуска-польскіх дачыненняў восенню 2020-га выехаў з Беларусі. НАУ выказвае ўдзячнасць Артуру Міхальскаму „за датыхчасовае шматгадовае плённую супрацу і падтрымку дэмакратычных сілаў Беларусі”.

Беларускае Радыё Рацыя