Ад палітвязня Уладзіміра Гундара няма звестак ужо 38 дзён

Гарадзенскі абласны суд 6 чэрвеня пакінуў прысуд палітвязню без зменаў — 20 гадоў калоніі. Ужо на наступны дзень адразу з карцара яго этапавалі ў калонію. Пры гэтым жонцы Гундара дазволілі спатканне з ім, але яна не паспела трапіць на яго праз хуткі этап. Па прыбыцці ў калонію яго некалькі разоў змяшчалі ў штрафны ізалятар. Паводле „Берасцейскай Вясны”, апошні раз ён патэлефанаваў родным 3 жніўня з калоніі, а з таго часу ні званкоў, ні лістоў не было. Сваякі мяркуюць, што Гундара маглі змясціць у ШІЗА.
Беларускае Радыё Рацыя