У акупаванай Еўпаторыі прагрымелі выбухі



Раніцай у акупаванай Еўпаторыі прагрымелі выбухі. „Суспільнэ” адзначыла, што пра некалькі магутных выбухаў паведаміў мясцовы жыхар.

Тэлеграм-каналы публікуюць відэа і фота вялікага слупа дыму ад выбуху ў раёне Еўпаторыі ў захопленым Крыме. Слуп дыму падсвечаны зарывам, імаверна, ад пажару.

Крымскі тэлеграм-канал „ЧП Севастопаль” паведамляе аб чатырох вялікіх выбухах. Ці ідзе гаворка пра тыя ж выбухі, пра якія ўжо пісалі мясцовыя жыхары, ці ж гэта новыя выбухі, і налёт на раён Еўпаторыі працягваецца, пакуль незразумела.

Паведамленні аб пралёце дронаў, выбухах і зарыве ў раёне Еўпаторыі пачалі з’яўляцца ў сацсетках каля 6 раніцы па мясцовым часе. У раёне Еўпаторыі ў захопленым Расеяй Крыме размешчаныя некалькі вайсковых частак. Непадалёк ад яе знаходзіцца і вайсковы аэрадром Сакі, па якім украінскія вайскоўцы ўжо наносілі ўдар. Міністэрства абароны Расеі сцвярджае, што над Крымам збітыя 11 беспілотнікаў

Беларускае Радыё Рацыя