Форум „Беларускі актывізм у выгнанні”: Пытанне бяспекі актуальнае для нас у любой краіне
У межах анлайн-форуму „Беларускі актывізм у выгнанні” адбылася сустрэча „Асаблівасці работы беларускіх ініцыятыў у выгнанні”.

Там вядоўца Станіслава Цярэнцьева распавяла пра асноўныя выклікі для актывістаў у Польшчы:
– Лепей думаць тады пра бяспеку каманды і ўдзельнікаў, якіх запрашаем. Таму што мне ўжо на адным мерапрыемстве пагражалі ў Польшчы. І табе падаецца, што ты апынуўся ў дэмакратычнай краіне, дзе ты ў бяспецы. Але ўсё адно можаш сутыкнуцца з такім. Ёсць такі момант, польскі актывіст, які прыходзіў да нас з расповедам пра іх працу, ён казаў, што калі на сустрэчы ёсць удзельнікі маладзей за 18 год, то ён павінен схадзіць у суд і ўзяць даведку пра тое, што ў яго няма вызначаных судзімасцяў. Гэта такі момант, які трэба ведаць і ўлічваць.
Форум „Беларускі актывізм у выгнанні” прысвечаны праблемам і выклікам, з якімі беларускія актывісты сутыкаюцца за межамі Беларусі з 2020 года. Асноўнай з агучаных праблем для беларускіх актывістаў у любой краіне свету застаецца бяспека.






Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя