Ад палітзняволенага Уладзіміра Гундара няма ніякіх звестах ужо 42 дні



42 дні ад палітзняволенага Уладзіміра Гундара няма ніякіх звестак.

З вялікімі цяжкасцямі ўдалося датэлефанавацца да прыёмнай Бабруйскай калоніі, дзе зараз ён адбывае пакаранне, кажуць родныя:

– Датэлефанавалася я да калоніі, да прыёмнай. Сакратарка мне сказала, не хвалюйцеся, усё нармальна, ён вам патэлефануе, напіша, з ім усё добра. А дзе ён, я не магу вам нічога сказаць. Вы не хвалюйцеся, калі ласка. А на самой справе мне напісалі, што ён у ШЫЗА.

Паводле родных, падобна на тое, што Уладзімір знаходзіцца там з 3 жніўня. Бо калі б ён выйшаў адтуль хаця б на суткі-двое, то абавязкова паведаміў бы, ведаючы, як мы тут за яго хвалюемся.

Беларускае Радыё Рацыя