Былога міліцыянта затрымалі на мяжы па вяртанні з Польшчы і асудзілі на 8 гадоў калоніі



У Берасцейскім абласным судзе асудзілі Кірыла Гняздзілава паводле ч. 6 арт. 16 і ч. 1 арт. 130 КК (Садзейнічанне распальванню іншай сацыяльнай варожасці), ч. 1 арт. 179 КК (Незаконныя дзеянні ў дачыненні інфармацыі аб прыватным жыцці).

Суддзя Андрэй Лешчанка прызначыў Кірылу 8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Кірыл з 2007 года працаваў у міліцыі, адкуль звольніўся ў жніўні 2020 года і перайшоў працаваць у сферу IT. Берасцейца затрымалі проста на мяжы, калі той вярнуўся з Польшчы наведаць жонку і дзяцей. У суседняй краіне мужчына жыў апошнія паўгады.

Суд праходзіў у закрытым рэжыме. Справу разглядалі цягам шасці судовых пасяджэнняў. Вядома, што яна звязаная з «Чорнай кнігай Беларусі».

вясна