Марыну Золатаву перавялі ў гомельскую калонію
17 сакавіка 2023 года галоўную рэдактарку Tut.by асудзілі на 12 гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Яе абвінавачвалі ў «Распальванні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці» і ў «Закліках да дзеянняў, накіраваных на шкоду знешняй бяспецы РБ». Піша « Гомельская вясна».

Таксама МУС і КДБ унеслі Марыну Золатаву ў спісы «экстрэмістаў» і «тэрарыстаў». Імаверна, што ў гомельскую калонію перавялі і гендырэктара Tut.by Людмілу Чэкіну, таксама асуджаную на 12 гадоў калоніі.