Анджэй Ляхоўскі: Гэтая тэма зрабіла вялікае эмацыйнае ўражанне



Свае 50 гадоў адзначылі, бадай, адныя з самых незвычайных будынкаў Беластоку – „Сподкі”, пабудаваныя ў 1973 годзе да дажынак. Пра гісторыю будаўніцтва і існаванні „Сподкаў”, а таксама іх уплыве на грамадства, расказаў шматгадовы дырэктар Падляшскага музея Анджэй Ляхоўскі:

— Калі нейкі факт застаўся ў памяці жыхароў Беластоку, якія тады бралі ўдзел у гэтых падзеях і перадалі яго сваім дзецям, і гэтая тэма ўвесь час вяртаецца, значыць, яна, напэўна, зрабіла на ўдзельнікаў вялікае эмацыйнае ўражанне.

За час свайго існавання будынкі сталі заўважнай культурнай пляцоўкай Беластоку. У 80-х гадах там ладзіліся выставы, пазней гэтае месца аблюбавала моладзь — у „Сподках” праходзілі студэнцкія сустрэчы ды канцэрты.

Беларускае Радыё Рацыя