У Беларусі адзначаюць Дзень народнага адзінства
У трэці раз на афіцыйным узроўні ў Беларусі адзначаецца Дзень народнага адзінства. Згадваюцца восеньскія падзеі 1939 года, але ўлады напаўняюць свята не толькі гістарычнымі сэнсамі. Усё больш заяў пра намер Захаду раз’яднаць беларусаў, унесці ў краіну хаос і нават учыніць новы падзел беларускіх земляў.

З нагоды наш карэспандэнт пацікавіўся ў грамадзянаў, што яны ведаюць пра самае маладое дзяржаўнае свята:
– Галоўнае, каб не было вайны, у гэтым і адзінства.
– Гэта звычайны дзень, несвяточны.
– Ведаю. Прынцыпова не хачу святкаваць, таму што не разумею, ад каго мы раней залежалі і ад каго мы цяпер сталі незалежнымі, каб яго святкаваць. Але тое, што зрабілі нам на дадзеным этапе жыцця, я з ім нязгодны.
– Для мяне гэта свята, таму што гэта гісторыя. І мне б хацелася, каб шматлікія зразумелі значнасць чалавецтва, каб быў мір, згода, шчасце, сяброўства.
– Дзень народнага адзінства называецца свята, але чаму пасвячаецца, я, шчыра кажучы, нават і не ведаю.
Дарэчы, сама ідэя Дня народнага адзінства не новая, гэтае свята двойчы спрабавалі прышчапіць грамадзянам у савецкай Беларусі, але не атрымалася.
Беларускае Радыё Рацыя