“У зняволенні мая дачка, і калі б мяне разам закрылі, то гэта было б аб’яднанне сям’і?”



17 верасня лічыцца Днём аб´яднання Усходняй Беларусі з Заходняй, калі 84 гады таму Савецкі Саюз у гэты дзень па змове з гітлераўскай Германіяй напаў на Польшчу, у склад якой уваходзіла Заходняя Беларусь.

Да гэтага часу такое «аб´яднанне» успрымаецца беларусамі па-рознаму, дзеліцца ўспамінамі пра дзядоў, аднавяскоўцаў жыхар Віцебшчыны Зміцер Лупач:

-Якое гэта было аб’яднанне. Гэта нават як зараз у зняволенні мая дачка і калі б зняволілі мяне і туды разам у камеру закрылі, то гэта было б што – аб’яднанне сям’і маёй? І я павінен радавацца? Нават па сваёй сям’і – раней у дзеда быў млын ветраны, у другога дзеда таксама было зямлі. Гэта ж усё забралі.

Раней адносіны да даты 17 верасня былі вельмі сціплымі. Таму што за першыя два з паловай гады «аб´яднання» Заходняя Беларусь страціла каля паўмільёна карэннага насельніцтва. І толькі ў 2021 годзе Лукашэнка ўпершыню на дзяржаўным узроўні пампезна адсвяткаваў гэты дзень як Дзень яднання.

Цалкам матэрыял у далучаным гукавым файле:

Беларускае Радыё Рацыя