Вынесены прысуд жыхару Віцебска Дзмітрыю Загалаўцу
На закрытым пасяджэнні Віцебскі абласны суд вынес прысуд 40-гадоваму палітзняволенаму Дзмітрыю Загалаўцу.

Яго абвінавацілі ў абразе Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 КК), абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК), садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці (ч.1 арт.361-1 КК) і фінансаванні дзейнасці экстрэмісцкага фармавання (арт. 361-2 КК). Працэс прызначылі весці суддзю Аляксандра Абашына.
Паводле праўладных тэлеграм-каналаў, доўгі час мужчына ў інтэрнеце нібыта „агітаваў людзей выходзіць на барыкады, пускаць цягнікі пад адхоны, і ладзіць фізічныя расправы над сілавікамі”.
Суд пастанавіў пакараць Загалаўца па сукупнасці прад’яўленых абвінавачванняў пазбаўленнем волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму тэрмінам на тры гады і шэсць месяцаў.
Крыніца: t.me/viasna96