Алекс Сайкоўскі: У Амерыцы цікавасць да вайны ва Украіне змяншаецца



20 гадоў жыве ў ЗША і тры апошніх гады актыўна цікавіцца беларускай ды ўкраінскай тэмамі беларус Алекс Сайкоўскі. Пасля 2020 года з’явілася надзея на нейкія перамены на радзіме, – распавёў суразмоўца.

Алекс Сайкоўскі: Зараз я знаходжуся ў Паўночнай Дакоце. А жыву я ў Каліфорніі, у горадзе Лос-Анджэлес. У Паўночнай Дакоце я знаходжуся ў камандзіроўцы. За падзеямі ў Беларусі і падзеямі ва Украіне я сачу ўвесь час. З канца 2013 года я сачыў за падзеямі ва Украіне кожную гадзіну. Нават прачынаўся ўночы і глядзеў, што там адбываецца. Мяне вельмі цікавілі гэтыя падзеі. Я чакаў чагосьці такога і ў Беларусі. Глядзеў, ці ёсць нейкія шляхі для змены такой сітуацыі ў Беларусі, арыентуючыся на ўкраінскія падзеі.

РР: Якія маеце у ЗША магчымасці, каб цяпер выяўляць актыўнасць? Ці камунікуеце вы таксама з прадстаўнікамі беларускай дыяспары? Наколькі вас шмат у гэтым штаце?

Алекс Сайкоўскі: Ёсць беларуская дыяспара. Яна, па маіх меркаваннях, у маім горадзе, у Лос-Анджэлесе, мае пару тысяч чалавек. Наўрад ці больш. Таму што ў 2020 годзе я браў удзел у дэманстрацыях салідарнасці. Каля двух тысяч удзельнічала. Камунікацыі з імі я не падтрымліваю. Я прыехаў у Амерыку даўно, 20 гадоў таму. Тыя людзі, якія прыехалі сюды пазней, яны як правіла маладзейшыя. Я да ўсталявання нейкіх адносінаў з імі не імкнуся. Задужа вялікая розніца ў жыццёвым вопыце.

Цалкам размова:

Беларус Алекс Сайкоўскі дадаў, што беларуская тэма ў амерыканскіх медыя з’яўляецца час ад часу. Больш залежыць ад інфармацыйнай нагоды.

Беларускае Радыё Рацыя