Сяргей Бульба: У нас багата планаў
Беларуская прастора «Разам» у старым Беларускім Моладзевым Хабе ў Варшаве гатова прыняць усіх ахвотных працаваць дзеля Беларусі. У памяшканнях чыста і ўтульна. Тут, па словах новага кіраўніка Сяргея Бульбы, будуць мець магчымасць працаваць са сваімі ініцыятывамі ўсе ахвотныя бясплатна.
Таксама можна набыць рэчы з беларускай сімволікай, кажа Сяргей Бульба:
-Багата планаў. Зараз заходзяць ініцыятывы, Школка сюды заязджае. З панядзелка тут шумна стане. З майго пункту гледжання, вельмі непрыгожа сябе паводзяць папярэднікі. Яны ж адкрыта пагражаюць, яны не саромеюцца, што, маўляў, тых, хто пойдзе на „стары Хаб”, мы вас усіх “возьмем на каранадашык”. Шантаж ці што гэта? Гэта як называецца?
Паводле Сяргея Бульбы, канфлікт паміж уладальнікамі памяшкання арганізацыі Моладзевага Хаба не мусіць адбівацца на працы беларусаў. Новае кіраўніцтва не адмаўляе ніводнай ініцыятыве.
Поўнасцю размову слухайце ў далучаным гукавым файле:
-

Запыт на аўдыт да Прэзідэнта Варшавы
-

Паведамленне аб завядзенні крымінальнай справы па факце неперадачы дакументацыі
Аплата паслуг рэкламы ў Моладзевым Хабе. Дакументы прадстаўлены Сяргеем Бульбам
Беларускае Радыё Рацыя






