У Гомелі прайшлі затрыманні банкаўскіх работнікаў
Як стала вядома Флагшток — Гомельшчына ад крыніцы, звязанай з Беларусбанкам, затрыманні прайшлі ў пачатку гэтага тыдня ў галоўным банкаўскім аддзяленні па вул. Фрунзе ў Гомелі.

Сілавікі зладзілі праверку смартфонаў работнікаў на працоўных месцах. Як мінімум тры работнікі не прайшлі „праверку”, іх затрымалі.