Успаміны 2020 году ад былой валанцёркі

У гэтыя вераснёвыя дні ў 2020 годзе ў Беларусі працягвалася трагедыя, калі тыя, што захапілі ўладу, насалоджваліся зверствамі, а пераможаныя збітыя, знявечаныя, яшчэ спадзяваліся на тое, што гэта не можа працягвацца доўга, кажа былая валанцёрка, былая выкладчыца ангельскай мовы з Менску Алена Фаміна:
— Праз некалькі першых дзён, калі пачалі выпускаць людзей, як правіла, ён нават не выходзіў на сваіх нагах, ён проста ступаў і падаў на ганак. І туды беглі медыкі з насілкамі. Выбівалі крыжы медыкам, што валанцёрылі, на вуліцах трапляліся. Напрыклад, выходзіць хлопец, ён мог зняць штаны, і ягоныя ногі былі проста чорнага колеру.
Паводле Алены Фаміной, людзі, што выйшлі на вуліцы, што перажылі і перажываюць зверствы і ганенні рэжыму, заўсёды будуць супраць і чакаюць гуку гонга.
Беларускае Радыё Рацыя