Расея зноў абстраляла Херсонскую вобласць. Ёсць загінулыя



Здымак ілюстрацыйны

Расея ўдарыла з авіяцыі па Бярыславе ў Херсонскай вобласці, паведамляе кіраўнік абласной ваеннай адміністрацыі Аляксандр Пракудзін. Разбураны прыватныя дамы. Загінула жанчына, яе асоба ўстанаўліваецца. Траўмаваны паліцыянт 1990 года нараджэння. Таксама траўмы рознай ступені атрымалі 48-гадовы мужчына і 60-гадовая жанчына. Пацярпелых даставілі ў лякарню.

Яшчэ адзін авіяўдар нанесены па вёсцы Львова. Загінуў мужчына 67 гадоў.

Беларускае Радыё Рацыя