У Берасцейскай вобласці налічылі 562 „экстрэмісты”



562 – столькі „экстрэмістаў” налічваецца зараз у Берасцейскай вобласці. За апошні тыдзень да спісу асобаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці, быў дададзены 1 чалавек.

Міністэрства Унутраных Спраў Рэспублікі Беларусь чарговы раз абнавіла спіс асобаў, якія нібы маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці. У спіс экстрэмістаў трапіла 51-гадовая жыхарка Берасцейшчыны Вольга Казлоўская. Падстава да ўнясення ў такі пералік стала ўступленне ў сілу прысуду па крымінальнай палітычна матываванай справе.

Жыхарку Баранавічаў Вольгу Казлоўскую абвінавацілі ў частцы 1 і частцы 2 артыкула 368 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь або Абраза Аляксандра Лукашэнка і ў артыкуле 369 або Абраза прадстаўніка ўлады. Суддзя – Ірына Паўлоўская. На дадзены момант праваабаронцам не вядома, які менавіта прысуд быў вынесены жанчыне.

Беларускае Радыё Рацыя