За вучобу ў медычным ВНУ трэба будзе заплаціць каля 60 тысяч рублёў



За вучобу ў медычным ВНУ трэба будзе заплаціць каля 60 тысяч рублёў.

Фота: bel.bsmu.by

Гэта калі адмовіцца ад размеркавання. А яшчэ нядаўна гэта каштавала ў два разы танней. Але чыноўнікі Мінздароўя заўважылі, што нават 30 тысяч рублёў – гэта пад’ёмная сума для дактароў. Калі з усімі надбаўкамі за працу на паўтары стаўкі і „ковіднымі” прэміяльнымі.

Да 2020 каля 130 чалавек за год „адкупляліся” ад размеркавання пасля медычнага ВНУ. Цяпер, як рапартуе міністэрства, толькі 13.