Бальшыня суддзяў Беларусі датычныя да палітычна матываваных прысудаў
Паводле праваабаронцаў, бальшыня з дзейных беларускіх суддзяў датычныя да палітычна матываваных прысудаў.

Паводле звестак Вярхоўнага суда на жнівень бягучага году ў судах агульнай юрысдыкцыі Беларусі — абласных, гарадскіх і раённых — працуюць больш за тысяча сто суддзяў. Плюс шэсцьдзесят суддзяў — у самым Вярхоўным судзе.
Старшыню Вярхоўнага суда — Валянціну Сукалу 81 год. Пасаду кіраўніка Вярхоўнага Суду ён займае больш за 26 гадоў.
Цэнтр права і дэмакратыі Justice Hub сёлета ў ліпені падрыхтаваў базу, згодна з якой 216 беларускіх суддзяў удзельнічаюць у рэпрэсіях. Эксперты адзначаюць, што спіс можа быць большы — не ўсе рашэнні судоў даступныя праваабаронцам. З 2021 году працэсы ўсё часцей праводзяць з надуманых прычын у закрытым рэжыме, каб схаваць праўду ад грамадскасці.
Праваабарончы цэнтр „Вясна” складае свой спіс суддзяў, якія выносяць палітычна матываваныя прысуды. Такія правапарушэнні нават паводле Крымінальнага кодэксу Беларусі не маюць тэрміну даўнасці і караюцца пазбаўленнем волі ад 7 да 25 гадоў. Альбо пажыццёвым зняволеннем ці смяротным пакараннем. Пасля жніўня 2020 году некалькі дзясяткаў лукашэнкаўскіх суддзяў трапілі пад санкцыі Еўразвязу і ЗША, спісы гэтыя рэгулярна папаўняюцца.
Павел Сапелка дадае, што ў Беларусі і раней практычна не было апраўдальных прысудаў, прызнання судовых памылак.