У Беластоку зайграў панк-фолк гурт Dzieciuki



Беларускі панк-фолк гурт Dzieciuki завітаў з выступам у Беласток. Вялікі канцэрт гурт даў у клубе 6-Scian у рамках міні-тура з польскім панк гуртам De Łindows з Катавіц. Dzieciuki давалі свой апошні канцэрт у Беластоку яшчэ да 2020 года, а таму на доўгачаканы канцэрт сабралася шмат аматараў іх музыкі, як беларусаў, так і палякаў.

Дзеліцца ўражаннямі ад канцэрта ў Беластоку адзін з заснавальнікаў і вакалістаў гурта – Алесь Дзянісаў.

  Cтолькі людзей, якіх ты не бачыў з мінулага жыцця, – з аднаго боку. А з іншага боку мы заўсёды гралі ў Польшчы. Так прыблізна каля 70 адсоткаў канцэртаў было ў Польшчы. Потым ужо Беларусь, Україна, Чэхія, Славакія, Нямеччына, але сапраўды большасць канцэртаў  у гісторыі гурта – гэта была Польшча. У нейкім сэнсе ў нас тут і прысутнічаюць людзі не толькі беларускага паходжання ці беларусы, як мясцовыя, па каранях падляшскіх. Тут ёсць і нашы польскія сябры – і гэта класна.

Рэпартаж слухайце ў далучаным гукавым файле.

Гурт Dzieciuki заснаваны ў Гародні ў 2012 годзе. Аснову многіх кампазіцый яго складаюць матывы на тэму беларускай гісторыі. Шматразовы ўдзельнік разнастайных рок-фестываляў на Падляшшы.

Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя