У Беластоку прайшоў восеньскі кірмаш
Халоднае надвор’е не стала перашкодай для беластачан, якія ў нядзелю наведалі восеньскі кірмаш.

Падчас свята наведнікі пачаставаліся прысмакамі ад мясцовых вытворцаў, а таксама паслухалі выступленні калектываў з Гайнаўкі і Васількова.
Пра кірмаш распавяла дырэктарка Падляшскага Інстытута культуры Вікторыя Внароўска:
– Мела прыемнасць удзельнічаць у восеньскім кірмашы. Можам пабачыць тут цудоўныя прадукты. Прыходзіць восень, гэта перыяд, калі можна запасціся прысмакамі.
Наведнікаў сагравалі гарбатай з мёдам, а для маленькіх наведнікаў арганізатары падрыхтавалі праграму з аніматарамі.









Беларускае Радыё Рацыя