Вынесенае судовае рашэнне аб ліквідацыі Царквы “Новае жыццё”
Вынесенае судовае рашэнне аб ліквідацыі Царквы “Новае жыццё”, паведамляе “Хрысціянская візія”.

Нагадаем, пазоў быў пададзены 15 верасня. Выканкам настойваў на ліквідацыі царквы, прыпісваючы ёй экстрэмісцкую дзейнасць і, адпаведна, парушэнне закона „Аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях”.
У жніўні пастар царквы «Новае жыццё» Вячаслаў Ганчарэнка быў асуджаны на 10 сутак арышту за («Непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ёй службовых паўнамоцтваў»).
У тым жа месяцы інфармацыйная прадукцыя інстаграм-акаўнта «Царква Новае Жыццё», інтэрнэт-рэсурсу царквы Newlife.by і відэаролік «Пазіцыя хрысціян царквы «Новае Жыццё», выкладзены на YouTube, была прызнаная экстрэмісцкімі матэрыяламі.