Каталіцкія біскупы Беларусі заклікаюць маліцца за мір



Каталіцкія біскупы заклікаюць беларусаў маліцца за мір па просьбе Папы Рымскага Францішка. Настаяцеляў просяць 27 кастрычніка а 19:00 далучыцца да малітвы ў інтэнцыі міру. Пра гэта гаворыцца ў звароце Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі на сайце Catholic.by.

18 кастрычніка гэтага года падчас Генеральнай аўдыенцыі пантыфік, разважаючы аб ваенных канфліктах у свеце, сказаў: «У свеце адкрыта мноства франтоў вайны. Няхай замоўкне зброя, няхай будзе пачуты крык бедных і дзяцей аб міры. Ён прапанаваў правесці 27 кастрычніка дзень посту, малітвы і пакаяння, да якога ён запрасіў далучыцца людзей «розных хрысціянскіх канфесій, тых, хто належыць да іншых рэлігій, і ўсіх тых, хто імкнецца да справы міру ва ўсім свеце: няхай далучаюцца да гэтай ініцыятывы (паводле ўласнага меркавання)».

Беларускае Радыё Рацыя