Залужны пасмяротна ўзнагародзіў беларускага добраахвотніка
Беларускі добраахвотнік Зміцер „Ганс” Рубашэўскі, які загінуў ва Украіне, узнагароджаны пасмяротна „Крыжом храбрых”.

Узнагарода была ўручаная галоўнакамандуючым ВСУ Валерыем Залужным, паведамляе кіраўнік фонду „Вільна Беларусь” Аляксей Францкевіч.

Фота: Cialeznikau Antos/Facebook
Рубашэўскі загінуў у красавіку мінулага года падчас баёў у Луганскай вобласці. Ён быў у складзе групы, якая праводзіла вылазкі ў тыл ворага. Перад смерцю Рубашэўскі знішчыў камандзіра расейскай групы.