43 беларусы пакінулі сектар Газа
МЗС Беларусі паведаміла, што яно ў кантакце з калегамі з Ізраіля і Егіпта, а таксама пры садзейнічанні Расеі і Катара правяло працу па арганізацыі выхаду беларускіх грамадзян і членаў іх сем’яў з сектара Газа.
-

Фота: © MOHAMMED ABED / AFP
Паводле МЗС, на гэты момант 43 чалавекі з Беларусі прайшлі праз памежны пераход «Рафах» на тэрыторыю Егіпта. У найбліжэйшы час чакаецца іх вяртанне ў Беларусь.
Беларускае Радыё Рацыя