Саўмін зацвердзіў акт прыёму ў эксплуатацыю другога блоку БелАЭС



Савет Міністраў зацвердзіў акт прыёму ў эксплуатацыю другога блоку БелАЭС. Падпісаў пастанову прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка.

Другі блок збіраліся ўвесці ў эксплуатацыю летам 2020 года. Аднак запусціць атамную станцыю тады не ўдалося. За парушэнне тэрміну уводу ў эксплуатацыю атамнай станцыі Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў ад Расеі кампенсацыі. У «Росатоме» змяненне тэрмінаў будаўніцтва АЭС патлумачылі пандэміяй каронавіруса і складанымі знешнепалітычнымі абставінамі.

Будаваць БелАЭС пачалі ў 2011 годзе паводле расейскага праекту. Згодна з афіцыйнай інфармацыяй, два энергаблокі БелАЭС змогуць забяспечыць больш як 40% патрэб краіны ў электраэнергіі. У эколагаў з самага пачатку працы БелАЭС узнікаюць пытанні наконт яе бяспекі.

Беларускае Радыё Рацыя