У Пінску прыбяруць несанкцыянаваныя вулічныя гандлёвыя кропкі



У Пінску структуры адказныя за кантроль гандлю аб’явілі, што ўзмацняюць нагляд за стыхійнай рэалізацыяй грамадзянамі садавіны і агародніны. Паведамляецца, што ўсе несанкцыянаваныя вулічныя кропкі будуць прыбраныя. Пераважна такім чынам свае лішкі ўраджаю і сабраных грыбоў-ягад выстаўляюць на продаж асобы пенсійнага ўзросту.

Ілюстрацыйнае фота з адкрытых крыніц

З нагоды наш карэспандэнт пацікавіўся ў пінчукоў, як яны глядзяць на праблему несанкцыянаванага вулічнага гандлю:

– Часам у бабулек купляю зеляніну, а вось рыбу ці яшчэ што-небудзь – не.

– Не хачу, баюся такое купляць на вуліцы.

– Выйшла яна бедненькая, папрацавала, і чаму не прадаць ёй вось гэты агурочак, памідорчык ці яшчэ што-небудзь. Я, напрыклад, заўжды купляю, агурочкі бяру, падабаецца мне.

 Я думаю, што павінна быць, але не на вуліцы, дзесьці павінен быць рынак, сельскі рынак.

Са свайго боку кантрольныя органы запэўніваюць, што на першы раз будуць выносіць папярэджанні і настойліва прапаноўваць знайсці месца на тэрыторыі рынку. Рэйдавыя мерапрыемствы ўжо пачаліся. 

Беларускае Радыё Рацыя