Вадзім Іосуб: Санкцыйнае зніжэнне цэнаў на расейскую нафту невыгодна для Беларусі
Пра тое, як адаб’ецца на Беларусі ўвядзенне заходніх санкцый на расейскую нафту ў выглядзе столі цэнаў, падчас анлайн-сустрэчы «Беларусы і рынак» паразважаў старэйшы бізнэс-аналітык Вадзім Іосуб:
– Беларусь вельмі любіць пазычаць у Расеі. Павялічваюцца праблемы ў расейскага бюджэта. Атрымліваць новыя крэдыты, ці рэфінансаваць старыя будзе складаней. Зніжэнне сусветных цэнаў на нафту прыводзіць да паніжэння цэнаў на энерганосьбіты і гэта будзе зніжаць даходы беларускай нафтаперапрацоўкі. Зараз справа не толькі ў цэнах. Згублены преміяльныя рынкі Еўропы і Украіны. Беларускія нафтапрадукты мала таго, што пойдуць не на важныя рынкі, як раней, але ў гэтых ланцужках будуць яшчэ нейкія расейскія пасярэднікі.

Па словах бізнэс-аналітыка, як вынік, столя цэнаў паўплывае на падзенне прыбытку нафтаперапрацоўчых прадпрымстваў Беларусі. Па выніку столя цаны на расейскую нафту ў 50 даляраў за барэль і ніжэй ужо адпаведна некамфортная і для самой Расеі, што выкліча нарастаючы дэфіцыт бюджэта.
Беларускае Радыё Рацыя