ВУП Беларусі ўпаў на 4,7%



ВУП Беларусі за дзесяць месяцаў знізіўся на 4,7 працэнта ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Ён склаў 159 млрд рублёў у бягучых коштах. Індэкс-дэфлятар ВУП у студзені-кастрычніку склаў 117 працэнтаў

Дынаміка беларускага ВУП па выніках дзесяці месяцаў не зведала змен у параўнанні са студзенем-вераснем. Тады яго падзенне таксама складала 4,7%.

У студзені – кастрычніку ў гаспадарках усіх катэгорый вытворчасць сельгас прадукцыі склала 29,6 млрд. рублёў і павялічылася на 3,5% у параўнанні з аналагічным леташнім перыядам. У сельскагаспадарчых арганізацыях выраблена прадукцыі на 23,5 млрд. рублёў, ці на 2,7% больш.

Вытворчасць прамысловай прадукцыі ў студзені-кастрычніку склала 138,8 млрд рублёў. Яна знізілася на 5,9% у параўнанні з мінулым годам. У апрацоўчай прамысловасці падзенне дасягнула 6,8%, у энергетыцы – 1,6%, у водазабеспячэнні, зборы, апрацоўцы і выдаленні адходаў – 2,2%. Горназдабыўная прамысловасць вырасла на 2,3%

Пры гэтым кастрычніцкі аб’ём прамвытворчасці аказаўся на 1,5% вышэй за вераснёўскі.