1 верасня бацькі школьнікаў могуць атрымаць выходны
Першага верасня супрацоўнікі прадпрыемстваў, якія выхоўваюць дзяцей школьнага ўзросту, могуць атрымаць выходны.

Такая норма замацаваная ў большасці калектыўных дамоваў беларускіх арганізацый, паведамляе «Мінск-Навіны» са спасылкай на Федэрацыю прафсаюзаў Беларусі (ФПБ).
Выходны для бацькоў школьнікаў – частка пакета падтрымкі работнікаў, якія выхоўваюць дзяцей, удакладняе ФПБ. Акрамя таго, нагадвае, што некаторыя прадпрыемствы таксама аказваюць садзейнічанне ў набыцці школьных прылад або выплачваюць бонусы за добрыя адзнакі.
Разам з тым на заканадаўчым узроўні выходны 1 верасня не прадугледжваецца. Таму калі ў калектыўнай дамове такога пункта (пра які піша ФПБ) няма, а дзяцей да 16 гадоў двое, то вольны дзень таксама павінен быць прадстаўлены штомесяц па артыкуле 265 Працоўнага кодэкса. Аплата можа быць, а можа і не — глядзіце дамову, удакладняе Onliner.by.
Бацькі трох і больш дзяцей ва ўзросце да 16 гадоў могуць узяць дадатковы аплатны выходны адзін раз на тыдзень.