1 верасня ў Беларусі: Прапаганда для дашкольнікаў
Першае верасня ў беларускіх школах і садках прайшло ў трагікамічным стылі.

Урачыстае падняцце атрыбутаў дыктатара: чырвона-зялёнага сцяга, герба, гучанне гімна і дэманстрацыя партрэта дыктатара ў садках і школах выклікала негатыўныя пачуцці нават у дзяцей дашкольнага ўзросту, гаворыць маці пяцігадовай дачкі, якая наведвае старэйшую групу ў дзіцячым садку:
– Гімн уключалі. Нашая выхавальніца паказвала партрэт Лукашэнкі. Сцяг і герб павесіла, загучаў гімн. Пайшлі ў групах, а выхавальніца расказвала пра яго гісторыю. Дачка сказала, што яе не слухала, а спецыяльна глядзела ў бок.
Паслухайце поўны запіс у далучаным файле:
У адной з менскіх гімназіяў дырэктрыса прынесла сцяг на педагагічны савет, загадала настаўнікам узняцца, уключыла музыку для выканання гімну, выконваючы ролю запявалы. Хто з настаўнікаў падцягнуўся за ёю, хто пляваўся, хто за спінамі смяяўся. Педагогі былі папярэджаны да канца чвэрці вывучыць гімн. Цяпер з гімна будуць у школах пачынаць чвэрць, з гімна і заканчваць.
Беларускае Радыё Рацыя