10-гадовая дачка затрыманай Наталлі Карнеевай па-ранейшаму знаходзіцца ў прытулку



На апеку над дзяўчынкай падалі заявы трое блізкіх людзей Наталлі, але ніхто з іх цалкам не адпавядае крытэрам (кроўнае сваяцтва, свая жылплошча і «метры» для дзяўчынкі, даведка аб зарплаце за апошнія 6 месяцаў).

Пакуль Багдана ў «Сацыяльна-педагагічным цэнтры з прытулкам Заводскага раёна Менска», яе нельга браць на выходныя, толькі наведваць па дазволе ўвечары з 17 да 19. Прыкладна праз 3-4 месяцы, калі не прызначаць апекуна з прадстаўленых варыянтаў, яна трапіць у дзіцячы дом.

Учора паведамлялася, што з-за кратаў выпусцілі мужа Наталлі, аднак на сітуацыю з дзяўчынкай гэтай ніяк не паўплывае, бо Багдана — не ягоная дачка.

Нагадаем, Наталлю затрымалі 19 жніўня. Папярэдне, яе вінавацяць ва ўдзеле ў пратэстах у 2020 годзе (арт. 342 КК).

Падтрымаць Наталлю: СІЗА-1. 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Наталля Уладзіміраўна Карнеева

Вясна