100 балаў па трох прадметах
Сенсацыйны вынік на ЦТ паказала выпускніца Лідскай сярэдняй школы № 8 Анастасія Більдзь.

Яе сярэдні бал атэстата 10. Здаваць на цэнтралізаваным тэсціраванні дзяўчынка вырашыла беларускую мову, матэматыку і фізіку. Першыя два вынікі парадавалі – 100 балаў па беларускай мове і матэматыцы. Пра гэта Радыё Рацыя паведамляла. І вось апошні вынік: 100 балаў па фізіцы для Анастасія таксама стаў радасным.
Юная лідчанка прызналася, што збіраецца ў БДУІР, бо хоча займацца інфармацыйнымі тэхналогіямі і праграмаваннем. Пажадаем ёй поспехаў, здароўя і ўдач!
Беларускае Радыё Рацыя