12 гадоў калоніі прысудзілі 27-гадоваму віцебляніну за адміністраванне тэлеграм-каналаў



У Менскім гарадскім судзе вынеслі жорсткі прысуд 27-гадоваму Вадзіму Васільеву з Віцебску — 12 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штраф у памеры 500 базавых велічыняў (16 000 беларускіх рублёў). Хлопца асудзілі па шасці артыкулах Крымінальнага кодэкса нібыта за адміністраванне тэлеграм-каналаў «Віцебск 97%» і «Орша 97%».

Падрабязнасці справы невядомыя, бо суд праходзіў у закрытым рэжыме амаль месяц. Такі прысуд вынесла суддзя Таццяна Фалькоўская.

Хлопца затрымалі напрыканцы траўня 2022 года. На «пакаяльным» відэа Вадзім казаў, што быў адміністратарам чатаў і каналаў «Віцебск 97%» і «Орша 97%» у жніўні 2020 года.

Падтрымайце вязня грашовымі пераводамі, пасылкамі, тэлеграмамі: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Васільеў Вадзім Мікалаевіч.

Вясна