13 лістапада – Сусветны дзень бедных
У нядзелю, 13 лістапада, адзначаецца VI Сусветны дзень бедных. Яго лозунг узяты з 2-га паслання апостала Паўла да Карынцянаў: «Хрыстос збяднеў дзеля вас».

Намесніца дырэктара касцельнай дабрачыннай арганізацыі Caritas Polska Малгажата Яраш-Яршэўска адзначае, што бедныя, бяздомныя і старыя заўсёды могуць разлічваць на падтрымку арганізацыі.
Паводле Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Польшчы, каля 4% насельніцтва краіны (ці каля 1,5 млн чалавек) жыве за рысай беднасці.
Беларускае Радыё Рацыя