15 чалавек хочуць дэпартаваць з Беларусі
У Беларусі 18 іншаземцаў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці, у адносінах да 15 чалавек вынесена рашэнне аб дэпартацыі. Такія вынікі праверкі законнасці знаходжання замежнікаў на тэрыторыі краіны.

У рэйдзе прынялі ўдзел супрацоўнікі ўпраўлення па грамадзянстве і міграцыі ГУУС Мінгарвыканкама сумесна з калегамі з раённых аддзелаў па грамадзянстве і міграцыі. Яны праехалі па адрасах, дзе зарэгістраваны і павінны пражываць іншаземцы і асобы без грамадзянства.
Таксама супрацоўнікамі УГіМ рэгулярна ажыццяўляюць адпрацоўкі пунктаў хуткага харчавання і забаўляльных устаноў. За мінулы тыдзень выяўлены 3 факты парушэння міграцыйнага заканадаўства. Кіраўнік аднаго бістро прыцягнуты да адказнасці за незаконнае выкарыстанне працы замежнікаў, паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама.