15 гадоў калоніі – за падрыў міліцэйскай машыны каля Цэнтральнага РУУС



У судзе Цэнтральнага раёна Менска па справе падрыву міліцэйскай машыны асудзілі Максіма Селязнёва. Яго прызналі вінаватым у здзяйсненні «акта тэрарызму ў мэтах аказання ўздзеяння на прыняцце рашэнняў органамі ўлады, застрашвання насельніцтва і дэстабілізацыі грамадскага парадку».

Суддзя Дзмітрый Карсюк прызначыў яму 15 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штраф у памеры 200 базавых велічыняў. Таксама па гэтай справе да трох месяцаў арышту за «неданясенне аб злачынстве» асудзілі Дзмітрыя Марцінкевіча.

Здарэнне адбылося ў ноч з 7 на 8 студзеня 2022 году недалёка ад будынка Цэнтральнага РУУС Менска. Пазней СК паведаміў пра затрыманне 45-гадовага менчука, які нібыта меў дачыненне да падрыву аўто, а таксама да пашкоджання «Табакеркі» і ўрны для смецця на Старавіленскім тракце.

вясна