18 крымінальных спраў распачата за «здзек з дзяржаўных сімвалаў»
10 месяцаў таму
Гэта артыкул 370 Крымінальнага кодэкса, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.
Адзначаецца, што «пераважна абвінавачаныя знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення і не маглі патлумачыць прычыну сваіх дзеянняў». Па выніках расследавання «дзеянні абвінавачаных у залежнасці ад ролі кожнага з іх у здзейсненых злачынствах» кваліфікаваныя паводле арт. 370 і ч.1 арт.339 (хуліганства) КК. Па кожным з названых крымінальных артыкулаў максімальнае пакаранне – тры гады пазбаўлення волі.