200 дзён за кратамі берасцейца Рыгора Васількова
Роўна 200 дзён – столькі за кратамі знаходзіцца палітвязень з Берасцейшчыны Рыгор Васількоў. Ён абвінавачваецца ў артыкуле 342 крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь або „Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх”.

Жыхар Берасця Рыгор Васількоў з лістапада 2020 года па сакавік 2022 года жыў ва Украіне. Але палітвязень вырашыў вярнуцца ў Беларусь, дзе і быў затрыманы па крымінальнай справе за ўдзел у акцыі пратэсту ў Берасці 13 верасня 2020 года ці так званая „карагодная справа”.
У Беларусь мужчына вымушаны быў вярнуцца праз хваробу маці, паколькі у яе выявілі рак, а потым рак знайшлі і ў яго бацькі.
23 снежня 2022 года быў прысуджаны адзін год пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Большая частка тэрміну ўжо мінула. Спачатку палітвязень знаходзіўся ў СІЗА№6, пасля чаго быў пераведзены ў СІЗА№7. На дадзены момант дзе перабывае Рыгор Васількоў невядома.
Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя