21 траўня – Дзень палітвязняў Беларусі



21 траўня 2021 году ў шклоўскай калоніі пры нявысветленых абставінах загінуў 50-гадовы палітвязень і актывіст Вітольд Ашурак. Праваабарончы цэнтр «Вясна» заклікае сёння выказаць салідарнасць з усімі палітвязнямі Беларусі, прыцягнуць увагу беларускага і міжнароднага грамадства да іх праблемаў і чарговы раз запатрабаваць ад уладаў вызвалення ўсіх палітзняволеных.

Беларусы правядуць акцыі па ўсім свеце. Сярод многіх польскіх гарадоў у праграме заяўлены і Беласток – акцыя тут пачнецца а 15-00 каля Генеральнага консульства Беларусі. Па некалькі акцыяў сёння пройдзе ў Вільні і Варшаве.

Заяўленыя мерапрыемствы ў Кіеве, Рызе, Таліне, Стакгольме, Штутгарце, Гаазе, Лондане, Браціславе, Батумі ды многіх іншых гарадах Еўропы.

Беларусы Амерыкі выкажуць сваю салідарнасць у Філадэльфіі, Нью-Ёрку, Чыкага.

Акром таго, запланаваныя адмысловыя літургіі ў Вільні, Варшаве, Рыме, Фларэнцыі, Антвэрпэне, Капэнгагене і Булонь-Біянкур у Францыі.