22-гадовага палітвязня асудзілі па „народным” артыкуле на год калоніі
22-гадовага палітвязня асудзілі па „народным” артыкуле на год калоніі.

У Кастрычніцкім судзе Менска вынеслі прысуд палітзняволенаму Даніілу Вітунову паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Справу разглядала суддзя Вольга Няборская.
Хлопца затрымалі 13 кастрычніка 2022 года і першапачаткова асудзілі да адміністрацыйнага арышту. Затым яго перазатрымалі ў межах крымінальнай справы.