22 кастрычніка палітзняволенаму праваабаронцу Уладзю Лабковічу споўніцца 44 гады



Уладзь Лабковіч — юрыст «Вясны», эксперт у галіне выбарчага права і каардынатар кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары». За кратамі Уладзя ўтрымліваюць ужо 15 месяцаў.

Ён быў затрыманы 14 ліпеня 2021 года і абвінавачваецца ў кантрабандзе паводле ч. 4 арт. 228 КК і фінансаванні групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, паводле ч. 2 арт. 342 КК. Яму пагражае да 12 гадоў зняволення.

Як павіншаваць Лабковіча:
🔹Зрабіць грашовы перавод;
🔹Даслаць пасылку з рознымі прыемнымі дробязямі;
🔹Падтрымаць тэлеграмамі і заказнымі лістамі.

💌Адрас для віншаванняў: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Уладзімір Мікалаевіч Лабковіч