350 дзён за кратамі знаходзіцца палітвязень Зміцер Шувалаў
350 дзён за кратамі знаходзіцца палітвязень з Берасцейшчыны Зміцер Шувалаў. Фактычна год у зняволенні ён правёў па артыкулу арт. 361-4 Крымінальнага кодэксу — Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці.

Змітра Шувалава абвінавацілі ў садзейнічанні экстрэмісцкай за тое, што ён дасылаў у тэлеграм-чат рэдакцыі „Nexta” (які быў прызнаны „экстрэмісцкім фармаваннем” у кастрычніку 2021 года) фота і відэа вайсковай тэхнікі з каментарамі.
Пракурорам Аляксеем Ярошыкам быў запатрабаваны тэрмін для Змітра Шувалава ў выглядзе 2 гадоў і 6 месяцаў калоніі агульнага рэжыму. Прысуд вынес суддзя Зміцер Куроўскі.
У верасні 2022 года палітвязня перавялі з СІЗА-6 у берасцейскае СІЗА-7. У кастрычніку ён быў пераведзены ў Івацэвіцкую папраўчую калонію №22.
Таксама ў лістападзе 2022 года Зміцер Шувалаў быў дададзены ў спіс „асоб, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці”.
Беларускае Радыё Рацыя