4 жніўня – Міжнародны дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі



Міжнародны дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі сёлета адзначаецца ўжо ў дванаццаты раз.

Дата 4 жніўня была абраная не выпадкова — менавіта ў гэты дзень у 2011 годзе быў арыштаваны праваабаронца Алесь Бяляцкі.

Нягледзячы на вызваленне Алеся ў 2014 годзе, прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці заявілі, што не збіраюцца адмаўляцца ад правядзення Дня салідарнасці: «Будзем адзначаць гэты дзень штогод да таго часу, пакуль становішча грамадзянскай супольнасці ў Беларусі не зменіцца, пакуль у краіне не перастануць саджаць у турму за праваабарончую дзейнасць і пакуль у ёй не будуць гарантаваныя фундаментальныя свабоды».

Сёлета Алесь Бяляцкі зноў сустракае Дзень салідарнасці за кратамі.