400 дзён зняволення за „здзек з дзяржаўных сімвалаў“
Амаль 400 дзён — столькі за кратамі палітвязень з Берасцейшчыны Кірыл Давідзюк. Яму былі прад’яўленыя абвінавачванні па арт. 370 Крымінальнага кодэкса — Здзек з дзяржаўных сімвалаў.

Жыхар Кобрына Кірыл Давідзюк быў затрыманы ў ліпені 2022 года за тое, што зламаў дрэўка, на якім вісеў дзяржаўны чырвона-зялёны сцяг. У адносінах да яго адразу ж была распачатая крымінальна палітычна матываваная справа за Знявагу дзяржаўных сімвалаў.
Разгляд справы адбыўся на выязным пасяджэнні ў Кобрынскім РАУС. Першапачаткова палітвязень утрымліваўся ў СІЗА№6 у Баранавічах. Менавіта за сарваны сцяг на судзе было запатрабавана 1 год і 6 месяцаў калоніі. Але мелася неадбытае пакаранне па папярэдняй судзімасці — паўтары гады „хатняй хіміі”. Таму сумарны прысуд — 2 гады пазбаўлення волі. Суддзя — Ірына Дзяцук. Зараз Кірыл Давідзюк знаходзіцца ў папраўчай калоніі №2 горада Бабруйска.
Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя.