500 тысяч чалавек засталіся без пітной вады ў Менску
500 тысяч чалавек засталіся без пітной вады ў Менску. Праз аварыю на вадаводзе жыхарам Першамайскага, Партызанскага і Савецкага раёнаў забаронена піць ваду з-пад крана і нават гатаваць на ёй.

Санстанцыя ўзяла пробы вады, а вадавод прамываюць. Але пакуль для піцця, прыгатавання ежы, захавання правіл асабістай гігіены рэкамендуецца выкарыстоўваць ваду, што падвозяць у цыстэрнах, або набытую ў крамах.
Беларускае Радыё Рацыя