55-гадовага жыхара Верцялішак асудзілі да двух гадоў калоніі
7 жніўня ў судзе Гарадзенскага раёну вынесены прысуд 55-гадоваму жыхару Верцялішак Аляксандру Бірэту. Суддзя Віталь Сініла прысудзіў яму два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Пракурор запытваў тры гады калоніі.

У працэсе фігуравалі шэсць эпізодаў, Бірэту звінавацілі паводле чатырох артыкулах Крымінальнага кодэксу: ч. 1 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі), ч. 2 арт. 367 (Паклёп у дачыненні Лукашэнкі), арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады), арт. 188 (Паклёп).
Акрамя таго Бірэта мусіць выплаціць тысячу рублёў кампенсацыі маральнай шкоды. Пацярпелая супрацоўніца АМАП Марыя Мазуркевіч хацела ўдвая большую суму.
вясна
Array