600 дзён знаходзіцца за кратамі палітвязень Уладзіслаў Бурын



Роўна 600 дзён знаходзіцца за кратамі палітвязень з Берасцейшчыны Уладзіслаў Бурын. Жыхар Баранавічаў быў асуджаны па артыкулу 130 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь або распальванне варожасці.

Палітвязню Уладзіславу Бурыну прысуджана чатыры гады пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыма. За кратамі мужчына знаходзіцца ўжо амаль што паўтары гады – з лютага 2021 года.

Па абвінавачанню, „з 20 па 27 верасня 2020 года ў тэлеграм-чаце групы „Карнікі” мужчына размясціў 13 паведамленняў, у якіх „негатыўна ацаніў” і „заахвочваў да незаконных крымінальных дзеянняў” у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі, ваенных, дзяржаўных служачых і іх сем’яў”. 

Напісаць лісты, даслаць бандэролькі ці грашовы перавод палітвязню можна ў папраўчую калонію №2 у Бабруйску.

Беларускае Радыё Рацыя